На канцэрце ў Мінску Дыяна Арбеніна спявала па-беларуску (відэа)
Лідарка "Ночных снайперов" выканала беларускую народную песню "Засіялі зоркі, заспявалі пеўні".
На канцэрце "Ночных снайперов" у Мінску, які адбыўся 9 лістапада ў Prime Hall, Дыяна Арбеніна выканала беларускую народную песню "Засіялі зоркі, заспявалі пеўні".
Нагадаем, гурт "Ночные снайперы" патрапіў у чорны спіс расійскіх музыкаў нібыта за сваю праўкраінскую пазіцыю. Канцэрты гурта Дыяны Арбенінай у Расіі зрываюцца цягам апошніх некалькіх месяцаў.
Фота: Ultra-music