На Кастрычніцкай плошчы ў Мінску мае пачацца мітынг прадпрымальнікаў
Несанкцыянаваны мітынг у падтрымку прадпрымальнікаў мае пачацца на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. На ім маюць прагучаць эканамічныя і палітычныя патрабаванні, перадае Радыё Свабода. Апроч таго, прадпрымальнікі плануюць зладзіць перформанс: пакінуць на прыступках Палаца рэспублікі рэчы, якімі ім забараняюць гандляваць.
Раней іпэшнікі правялі ў сталіцы два несанкцыянаваныя мітынгі, якія прайшлі без затрыманняў і сутычак з міліцыяй, хоць акцыю імкнуліся сарваць прадстаўнікі камунальных службаў.
З пачатку года прадпрымальнікі масава не выходзяць на працу. Яны заяўляюць, што немагчыма выканаць нормы ўказа № 222 аб сертыфікацыі прадукцыі лёгкай прамысловасці. Перамовы лідараў прадпрымальніцкага руху з урадам не прынеслі плёну: улады настойваюць на выкананні ўказу.