На конкурс па стварэнні помніка карове падалі болей за 20 заявак

На конкурс па стварэнні помніка карове ў Мінску падалі болей за 20 заявак, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкаму. Сёлета сталічныя ўлады абвясцілі конкурс па стварэнні новага манументу, які плануюць усталяваць на пляцоўцы перад Камароўскім рынкам.

Паводле ўмоваў конкурсу, архітэктурнае і мастацкае рашэнне помніка павінна быць “лаканічным і арганічна ўпісвацца ў канкрэтную архітэктурна-планіровачную сітуацыю”.

Як паведамляюць у Мінгарвыканкаме, прыём заявак скончаны. Тут ёсць індывідуальныя і калектыўныя праекты. Стварыць помнік карове гатовыя студэнты Акадэміі мастацтваў, а таксама дасведчаныя мастакі, дызайнеры і архітэктары. Найлепшыя працы вызначаць да 25 сакавіка.

У Мінкульта не хапае грошай на помнікі Барадуліну, Быкаву і Бураўкіну

Ілюстратыўнае фота з сайта anthropos.org.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі