На конкурсе “Miss International 2017” упершыню перамагла прадстаўніца Інданэзіі
На конкурсе “Miss International 2017” упершыню за 57 гадоў яго існавання перамагла прадстаўніца Інданэзіі. Гэта — 21-гадовая Кевін Ліліяна. Першай віцэ-міс стала Шанэль Вілельміна Марыя з Кюрасао, другой — Дыяна Макарэна Кросэ Гарсія з Венесуэлы, трэцяй — Эмбер Д’ю з Аўстраліі, чацвёртай віцэ-міс — Нацукі Цуцуі з Японіі.
Конкурс прыгажосці прайшоў у Токіё. У ім удзельнічалі прадстаўніцы 70 краін свету.
Фота: Reuters