На Луганшчыне захапілі баявую машыну дэсанту з расійскімі дакументамі (фота)
20 жніўня ў баі ў раёне Лутугіна Луганскай вобласці ўкраінскія вайскоўцы захапілі БМД Пскоўскай дывізіі ПДВ Расіі.
Пра гэта паведамляе сайт podrobnosti.ua са спасылкай на журналіста Леаніда Швяца.
Па яго словах, захопленая машына — БМД-2, бартавы нумар 275, са складу 1-й парашутна-дэсантнай роты в/ч 74268, Пскоўскай паветрана-дэсантнай дывізіі. Камандзір узвода старшы лейтэнант Папоў. У машыне было шмат дакументацыі а таксама расійскія сухпайкі, выпушчаныя сёлета ў сакавіку.
Нагадаем, што ўкраінскі бок неаднаразова раней паведамляў, што разам з баевікамі на ўсходзе Украіны ваююць расійскія вайскоўцы.
Фота — uapress.info