“На магчымую перспектыву”: у двары Мінскай інфекцыйнай лякарні з’явіліся намёты
У двары Мінскай інфекцыйнай бальніцы супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях разбіла вялікія палаткі. Адпаведны фотаздымак на сваёй старонцы ў Facebook размясціў прэс-сакратар ведамства Віталь Навіцкі. Як ён растлумачыў, зроблена гэта было па просьбе Міністэрства аховы здароўя.
Прэс-сакратар Мінздароўя Юлія Ваніна кажа, што падстаў для хваляванняў няма:
“Палаткі ў двары Мінскай інфекцыйнай бальніцы пастаўленыя на магчымую перспектыву. Санітарна-эпідэмічныя нормы абавязваюць нас забяспечваць меры бяспекі асабістага складу. Для ажыццяўлення правільнай экіпіроўкі медыцынскага персаналу і пазменна працы ў выпадку паступлення пацыентаў, у тым ліку ў аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі. Пакуль такіх пацыентаў няма, але медыкі павінны быць гатовыя. Менавіта на іх ляжыць дадатковая адказнасць ў выразным выкананні супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў”.
Ад учорашняга дня каранавірус афіцыйна з'явіўся ў Беларусі. Раніцай 28 лютага стала вядома, што каранавірус выявілі ў студэнта з Ірана, які 22 лютага прыляцеў з Баку ў Мінск. Была праведзена ізаляцыя студэнтаў і супрацоўнікаў БНТУ, якія з замежнікам кантактавалі. У ВНУ да 15 сакавіка спынены аўдыторныя заняткі.
Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік паведаміў, што пад медыцынскае назіранне трапілі 26 студэнтаў і 7 выкладчыкаў. Паводле яго слоў, у іранца няма клінічных сімптомаў каранавіруса і яго нічога не турбуе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.