На магілёўскага таксіста напаў пасажыр
Магілёўскі міжраённы аддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу за асабліва злоснае хуліганства.
Як паведамляецца на сайце ведамства, нецвярозы 29-гадовы магілёвец ехаў у таксоўцы. Падча руху ён стукнуў кіроўцу па галаве шкляной бутэлькай. Пацярпелы хаця і атрымаў цялесныя пашкоджанні, але актыўна супраціўляўся нападніку і паведаміў пра здарэнне ў міліцыю.
Міліцыянты затрымалі падазронага недалёка ад месца злачынства. Праваахоўнікі праводзяць шэраг следчых дзеянняў, накіраваных на збор доказаў.