На Мастоўшчыне ў лужыне ўтапілася дзіця
12 красавіка ў вёсцы Харціца Мастоўскага раёна ў лужыне ўтапілася 2-гадовае дзіця. Лужына была даволі глыбокая, а дарослых, калі сталася бяда, побач не аказалася. Хуткая, якая прыехала на месца здарэння, ўжо нічым не змагла
дапамагчы. Бацька хлопчыка працуе ў Гродне, а маці ў вёсцы Дубна
Мастоўскага раёну. Дзіця бацькі пакінулі бабулі і дзядулі.