На матч БАТЭ — “Славія” прадалі ўсе білеты
На матч БАТЭ — “Славія” прадалі ўсе білеты. На сайце shop.ticketpro.by набыць іх ужо немагчыма. У касах "Барысаў-Арэны" Еўрарадыё пацвердзілі, што квіткоў няма.
Гэта будзе паядынак у адказ у 3-м раўндзе кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Ён пройдзе ў сераду, 2 жніўня, на “Барысаў-Арэне”, пачатак а 20-й гадзіне. У Празе БАТЭ прайграў з лікам 0:1.
У нядзелю ў продажу яшчэ заставалася 2000 квіткоў, у панядзелак — 1500. За два дні іх раскупілі. Як вядома, на “Барысаў-Арэне” змяшчаецца 13121 чалавек.
Фота: fcbate.by