На Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе ледзь не адбыўся буйны пажар

Буйны пажар папярэджаны на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на гомельскіх выратавальнікаў. У 13.45 спрацавала пажарная сігналізацыя на рэзервуары ў 10 тысячтон. Ёмістасць была на траціну запоўненая бензінам.

Па словах супрацоўнікаў прадпрыемства, загаранне адбылося з-за ўдару маланкі. Як высветлілі выратавальнікі, загарэўся гумовы ўшчыльняльнік паміж дахам плывучага пантона і сценкай рэзервуара.

Першыя падрадзяленні выратавальнікаў прыбылі на месца здарэння праз некалькі хвілінаў. Лакалізаваць і ліквідаваць пажар удалося менш як за паўгадзіны. У выніку згарэў толькі адзін квадратны метр ушчыльняльніка. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі