На Мазырскім НПЗ адбылося ўзгаранне, пацярпелі двое працаўнікоў

На Мазырскім НПЗ адбылося ўзгаранне, пацярпелі двое працаўнікоў

Каля 9-й гадзіны раніцы ў панядзелак на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе адбылося ўзгаранне газу, які ўтрымліваў вадарод. У выніку аскепкамі шкла лёгкія траўмы атрымалі два працаўніка прадпрыемства.

Як інфармуе прэс-служба ратавальнікаў, супрацоўнікі МНС лакалізавалі ўзгаранне, а падача газу да ўстаноўкі была перакрытая. На месцы здарэння вядуцца работы па ліквідацыі наступстваў надзвычайнай сітуацыі.

Прычыны ўзгарання высвятляе спецыяльная камісія, створаная на прадпрыемстве, інфармуе БЕЛТА.

Фота: mymozyr.info, БЕЛТА

На Мазырскім НПЗ адбылося ўзгаранне, пацярпелі двое працаўнікоў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі