На месцы авіякатастрофы знайшлі целы ўсіх загінулых
Целы ўсіх загінулых знайшлі на месцы крушэння польскага самалёта Ту-154, які разбіўся раніцай ў суботу пад Смаленскам. Пра гэта паведаміў кіраўнік МНС Расіі Сяргей Шойгу, інфармуе РИА Новости. Целы загінулых ужо пачалі адпраўляць у Маскву, дзе будзе праводзіцца іх апазнанне.
Паводле папярэдніх звестак, ужо было апазнанае цела прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага. Як адзначаюць спецыялісты, для апазнання многіх загінулых спатрэбяцца дадатковыя экспертызы, у тым ліку ДНК.
Нагадаем, у самалёце знаходзіліся 97 пасажыраў і членаў экіпажу, не выжыў ніхто.