На месцы культавага мінскага бара "Хуліган" адкрылася кавярня

Бар "Хуліган" да закрыцця

Бар "Хуліган" да закрыцця / citydog.by

На месцы культавага Мінскага бара "Хуліган" адкрылася кафэ, заўважыў CityDog. Цяпер па адрасе Кастрычніцкая, 16 вараць каву і гатуюць смузі. Тут размясцілася кафэ Urban Zen. Пакуль у меню толькі напоі, але абяцаюць, што хутка з'явіцца і ежа. А яшчэ тут можна будзе купіць кнігі.

"Месца, створанае для папаўнення вашага рэсурсу ў атмасферы вялікага горада", — пішуць стваральнікі ўстановы.

Кафэ належыць уладальнікам Yoga Place-цэнтра, які працуе ў гэтым жа будынку з 2014 года. Гэта ёга-цэнтр, які займае плошчу ў 400 квадратных метраў.

Бар "Хуліган" закрыўся восенню 2021 года. Прычын не тлумачылі, стваральнік "Хулігана" Макс Старцаў казаў толькі, што бар "знаходзіўся ў тых спісах, з якіх не выходзяць". Пасля закрыцця праекта на гэтым месцы нейкі час прапрацаваў бар "Кастрычніцкая, 16". У 2023 годзе па гэтым жа адрасе паспрабаваў адкрыцца бар Soundgarden, але і ён праіснаваў нядоўга. Магчыма, кафэ для аматараў ЗОЖа пашанцуе больш.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі