На мінскай Асмалоўцы разбурылі двухпавярховы дом (фота)
На яго месцы плануецца пабудаваць трохпавярховы асабняк з мансардай.
У мінскім раёне Асмалоўка на вуліцы Камуністычнай разбурылі дом №24. Двухпавярховы будынак знеслі экскаватарам, піша onliner.by. На яго месцы хутка плануюць пабудаваць трохпавярховы асабняк з мансардай. У ім размесціцца культурны цэнтр са шматканальнай студыяй гуказапісу. Замоўцам выступае прадзюсерскі цэнтр "Спамаш", які належыць вядомаму беларускаму бізнэсоўцу Аляксандру Шакуціну.
У новым будынку, акрамя студыі, будуць размяшчацца адміністрацыйны блок, харэаграфічныя залы, зала для фітнесу. Будаўніцтва асабняка павінна завяршыцца ў кастрычніку 2015 года.
Нагадаем, жыхары Асмалоўкі, а таксама абаронцы архітэктурнай спадчыны спрабуюць выратаваць гэты пасляваенны раён ад поўнага знішчэння. Пад інтэрнэт-петыцыяй у абарону двух кварталаў у межах вуліц Камуністычнай, Куйбышава, Кісялёва і Багдановіча падпісаліся больш за 13 тысяч чалавек.
Рэканструкцыя Асмалоўкі: пытання па гістарычнай каштоўнасці будынка не было
Фота — onliner.by