На мінскай вуліцы юнак спраўляў натуральныя патрэбы, у кішэні знайшлі спайс

У Мінску на вуліцы Максіма Танка вайскоўцы ўнутраных войск падчас патрулявання затрымалі 16-гадовага юнака. Каля прыпынку грамадскага транспарту ён спраўляў натуральныя патрэбы. Парушальніка адвялі ў міліцыю, дзе праваахоўнікі звярнулі ўвагу на неадэкватныя паводзіны затрыманага.

Высветлілася, што хлопец ужываў спайс, знайшлі яго і ў кішэні вопраткі. Як інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі, у адносінах маладога чалавека склалі адміністрацыйны пратакол за дробнае хуліганства і распачалі крымінальную справу за незаконнае захоўванне наркотыкаў.

Здымак з архіву. Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі