На мінскім чыгуначным вакзале знайшлі іконы, скрадзеныя ў Літве

7 іконаў, скрадзеных у 2008 годзе ў Літве, знайшлі ў Мінску. Іх выявілі ў камеры захоўвання Мінскага чыгуначнага вакзала.  Як паведамляе Першы нацыянальны тэлеканал, іконы былі напісаныя ў Расіі ў XIX стагоддзі. Нягледзячы на тое, што эксперты ацанілі іх на суму ў 65 млн рублёў, паводле звестак супрацоўнікаў Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю, толькі за адну іконы пакупнік з Масквы гатовы быў выкласці 35 тысяч долараў.

Паведамляецца, што злодзеі былі затрыманыя ў Літве. У віленскага калекцыянера агулам яны забралі каштоўнасцяў на 1 мільён еўра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі