На мінскім доме з'явілася 6-метровая карціна Івана Хруцкага (фота)

На мінскім доме з'явілася 6-метровая карціна Івана Хруцкага (фота)

На сталічнай вуліцы Маркса, 25 з'явілася карціна “Партрэт жонкі з кветкамі і садавіной” беларускага мастака Івана Хруцкага. Твор малюе мастак Міця Післяк. На збор грошай праз краўдфандзінгавую платформу ulej.by, а таксама ўзгадненне карціны з чыноўнікамі сышло больш за 5 месяцаў.

Як раней паведамляла Еўрарадыё, на фарбу і абсталяванне Міця Післяк збіраў 32 мільёны. Зараз малюнак амаль гатовы, паведамляе аўтар.

Пазней мастак хоча пашырыць праект “Карціна на сцяне” на іншыя гарады: Кіеў, Берлін, Парыж, Мілан, Барселону, Нью-Ёрк. У гэтых гарадах ён плануе намаляваць творы мастакоў, якія там жылі і працавалі.

Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі