На Мінскім трактарным — 17 пацверджаных выпадкаў каранавіруса

На Мінскім трактарным — 17 пацверджаных выпадкаў каранавіруса

17 выпадкаў каранавіруса выявілі ў работнікаў Мінскага трактарнага завода, піша TUT.by. Аднак на прадпрыемстве кажуць, што працягваюць працу ў звычайным рэжыме. 

Агулам на МТЗ працуюць больш за 17 тысяч чалавек. На прадпрыемстве запэўніваюць, што прынялі меры для барацьбы з каранавірусам: "У нас, як і ў пачатку красавіка, выдаюцца ўсе сродкі абароны для супрацоўнікаў. Максімальна абмяжоўваюць, па магчымасці, перамяшчэння людзей паміж цэхамі. Калі пацвярджаецца нейкі новы выпадак каранавіруса, праводзіцца дадатковая санітарная апрацоўка месца працы гэтага чалавека".

Штодня на заводзе дэзінфікуюць падлогу, ручкі дзвярэй. Машыны апрацоўваюць спецыяльнымі растворамі, у кіроўцаў правяраюць тэмпературу. 

На 25 красавіка на МТЗ прызначылі маштабную дэзапрацоўку ўсіх памяшканняў, адміністрацыйна-бытавых карпусоў, кабінетаў, цэхаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі