На мітынгу ў Тбілісі патрабавалі парламенцкія выбары пад міжнародным кантролем

Акцыя пратэсту ў Тбілісі 10 лістапада

Акцыя пратэсту ў Тбілісі 10 лістапада / t.me/jamnewsru

10 лістапада ў Тбілісі адбыўся мітынг пратэсту супраць вынікаў парламенцкіх выбараў. Гэтую акцыю, у адрозненне ад ранейшых, ладзілі не палітычныя партыі, а грамадзянская супольнасць.

Арганізатарам мітынгу, як піша Jam-news, стала фэйсбучная група daitove, у якую ўваходзяць ужо амаль 300 тысяч чалавек. Яе назва перакладаецца прыкладна як "Ты можаш застацца ў мяне". Група ўтварылася ўвесну падчас пратэстаў супраць закона "аб замежных агентах". Удзельнікі групы з Тбілісі паведамлялі пра сваю гатоўнасць прытуліць у сябе дома тых, хто прыехаў на пратэсты з рэгіёнаў. Цяпер гэтая група ператварылася ў пляцоўку, якая яднае прыхільнікаў еўрапейскага выбару.

Удзельнікі акцыі патрабавалі прызнаць фальсіфікаванымі і нелегітымнымі парламенцкія выбары, якія адбыліся 26 кастрычніка, і прызначыць новыя выбары пад кантролем спецыяльнага міжнароднага камітэта.

Паводле афіцыйных вынікаў парламенцкіх выбараў каля 54% атрымала кіроўная партыя "Грузінская мара". Яна забяспечыла сабе поўную большасць у парламенце. Чатыры апазіцыйныя партыі, якія прайшлі ў парламент, адмаўляюцца прымаць мандаты і патрабуюць новых выбараў. Прэзідэнтка краіны Саламэ Зурабішвілі падтрымлівае апазіцыю і заяўляе пра "татальную фальсіфікацыю выбараў".

На мітынгу ў Тбілісі патрабавалі парламенцкія выбары пад міжнародным кантролем
Акцыя пратэсту ў Тбілісі 10 лістапада / t.me/jamnewsru
На мітынгу ў Тбілісі патрабавалі парламенцкія выбары пад міжнародным кантролем
Акцыя пратэсту ў Тбілісі 10 лістапада / t.me/jamnewsru
На мітынгу ў Тбілісі патрабавалі парламенцкія выбары пад міжнародным кантролем
Акцыя пратэсту ў Тбілісі 10 лістапада / t.me/jamnewsru

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі