На МКАД загінуў рабочы, які фарбаваў пуцеправод
У ДТЗ на Мінскай кальцавой аўтадарозе 19 чэрвеня загінуў рабочы, які займаўся фарбаваннем пуцеправода. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміў афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксей Клімовіч.
Здарэнне адбылося на скрыжаванні Лагойскага тракта і МКАД. Паводле папярэдняй інфармацыі праваахоўнікаў, фура зачапіла перасоўны дарожны пад'ёмнік, на якім знаходзіўся рабочы. Ад удару мужчына вываліўся на праезную частку і загінуў.
Па словах Клімовіча, 57-гадовы рабочы займаўся фарбаваннем пуцеправода. Пад'ёмнік, у якім ён знаходзіўся, стаяў на МКАД, люлька была апушчаная для працы. Фура ехала па Лагойскім тракце пад мостам і зачапіла люльку.
Па факце ДТЗ праваахоўнікі пачалі крымінальную справу.