На мяжы Беларусі з ЕС зноў вялікія чэргі фураў і легкавікоў
У пунктах пропуску на мяжы Беларусі з Еўрасаюзам зноў утварыліся вялікія чэргі аўтамабіляў. Як вынікае з інфармацыі на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэта, станам на 14:00 на мяжы з Літвой у "Каменным Логу" на выездзе з Беларусі было 200 фураў і 20 легкавікоў. У "Беняконях" стаяла 160 грузавых і 40 легкавых машын, у "Прывалцы" — 170 фураў і 20 легкавікоў, у "Лошы" — 20 легкавікоў, а ў "Катлоўцы" — болей за 50 грузавікоў.
На мяжы з Латвіяй чэргі пакуль адносна невялікія: ва "Урбанах" чакаюць болей за 60 грузавікоў і 10 легкавых аўтамабіляў, а ў "Грыгароўшчыне" стаяць 30 грузавікоў.
Ёсць чэргі на польскай мяжы: у "Брузгах" — 110 легкавых машын і 70 фураў, у "Казловічах" — 30 грузавікоў, у "Бераставіцы" — 50 грузавікоў, у "Брэсце" — 20 легкавікоў. Да таго ж у "Бераставіцы" на ўездзе ў Беларусь з боку Польшчы стаіць болей за 120 фураў.