На мяжы з Літвой вярнуліся чэргі з легкавых аўто

Прапускны пункт "Беняконі" на мяжы з Літвой

Прапускны пункт "Беняконі" на мяжы з Літвой / t.me/granica_bypl

Чэргі легкавікоў на выезд з Беларусі ўтварыліся цяпер не толькі на польскай, але і на літоўскай мяжы.

Па стане на 12:00 8 лістапада на пераходзе "Каменны Лог" стаіць чарга з 60 легкавікоў, у "Беняконях" — з 30. Чэргаў з аўтобусаў няма ні ў адным з гэтых пунктаў.

На польскай мяжы на пераходзе "Брэст", паводле інфармацыі Памежнага камітэта, у чарзе стаяць 955 легкавікоў і 30 аўтобусаў.

На мяжы з Латвіяй чэргаў няма.

Дарэчы, на пачатку лістапада чэргі з легкавікоў утвараліся на ўезд з Польшчы ў Беларусь. Але ў сувязі з доўгімі выходнымі сітуацыя памянялася.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі