На наркасайце беларусаў віншуюць з Днём Перамогі (фота, відэа)
Самы папулярны рэсурс, дзе беларускім наркаспажыўцам прадаюць спайсы і парашкі, працуе насуперак заявам пра закрыццё такіх сайтаў.
На самым папулярным ва Усходняй Еўропе наркарэсурсе (наўмысна не даем яго назву) наведвальнікі цынічна віншуюць сваіх аднадумцаў з Днём Перамогі. Ледзь не ў кожнай аб’яве — слоганы “Дзякуй за Перамогу” і георгіеўскія стужкі. Віншаванні чаргуюцца з аб’явамі аб продажы разнастайных спайсаў, эйфарычных парашкоў і таблетак.
Толькі па Мінску на сайце штодня выстаўляюцца дзясяткі наркааб’яваў. А рэсурс свабодна адкрываецца ў Беларусі адусюль.
Нагадаем, што на пачатку красавіка міністр інфармацыі Лілія Ананіч заявіла пра закрыццё 10 наркарэсурсаў. Але, як высвятляецца, самы папулярны з іх працягвае працаваць.
Еўрарадыё цягам некалькі месяцаў сігналізуе ў Мінінфармацыі і яго падраздзяленні аб адкрытым і свабодным функцыянаванні сайта. Рэакцыі няма.
Рэсурс, пра які вядзецца гаворка, нагадвае амерыканскі праект “Шоўкавы шлях”, закрыты некалькі гадоў таму. Уладальнікі зараблялі на аперацыях па продажы наркотыкаў мільярды долараў.