На наступным тыдні ў Беларусь зноў прыйдзе спёка

Сёлета надвор'е асабліва радуе беларусаў / БЕЛТА
Сёлета надвор'е асабліва радуе беларусаў / БЕЛТА

На наступным тыдні сіноптыкі абяцаюць спёку. Пры гэтым, калі ў першай палове тыдня чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, то з чацвярга паветра пачне прагравацца да + 29℃.

У панядзелак, 5 ліпеня, прагназуюць невялікія дажджы, магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра ў начны час + 12℃ ... + 18℃. Днём паветра прагрэецца да + 24℃ ... + 26℃.

У аўторак і сераду стане крыху цяплей. 7 ліпеня па захадзе пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу + 12℃ ... + 19℃. У аўторак днём на слупках тэрмометраў + 21℃ ... + 25℃, у сераду + 25℃ ... + 27℃.

З чацвярга ў нашу краіну пачнуць трапляць цёплыя паветраныя масы. Ападкаў не чакаецца. Ноччу і раніцай непрацяглыя туманы. Ноччу + 11℃ ... + 16℃. У дзённы час + 26℃ ... + 28℃.

У суботу — без ападкаў, кароткачасовыя дажджы пройдуць толькі ў нядзелю па паўднёвай палове краіны. Тэмпература паветра ў начны час + 10℃ ... + 15℃. У дзённы час 10 ліпеня паветра прагрэецца да + 28℃ ... + 31℃, у нядзелю, 11 ліпеня, будзе + 26℃ ... + 30℃. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі