На Навагрудчыне два хлопцы напалі на дзяўчыну-таксістку

На Навагрудчыне два хлопцы напалі на дзяўчыну-таксістку

На двух жыхароў Навагрудка праваахоўнікі пачалі крымінальную справу па абвінавачанні ў разбоі.  

Як паведамляе прэс-служба гродзенскай абласной міліцыі, здарэнне адбылося ўвечары 27 лістапада. Два навагрудскія хлопцы, 26 і 23 гадоў, залівалі гора: адзін з іх пасварыўся са сваёй дзяўчынай. Калі скончыліся грошы, хлопцы вырашылі абрабаваць таксіста.

Праўда, машынай, якая прыехала на іх выклік, кіравала дзяўчына. Аднак гэта не спыніла навагрудцаў: яны селі ў таксоўку і паехалі за горад. Там зламыснікі стукнулі дзяўчыну па галаве бутэлькай з-пад віна. Ад удару бутэлька разбілася.

Па словах таксісткі, яна ачомалася на заднім сядзенні свайго аўтамабіля, куды яе перацягнулі нападнікі. У яе спыталіся пра грошы, але дзяўычна схітравала — сказала, што яшчэ нічога не зарабіла. Яна прапанавала зламыснікам паехаць да яе дадому, каб узяць грошы там.

Аднак каля свайго дома, дзяўчына выскачыла з аўтамабіля і пачала крычаць. Ёй на дапамогу выбеглі сваякі і спалохалі зламыснікаў. Тыя ўцяклі, кінуўшы іншамарку. Затрымалі іх праз суткі супрацоўнікі ППСМ.

Фота: sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі