На новай "Барысаў-Арэне" згуляюць "Нёман" і "Шахцёр" (відэа)
У аўторак вызначыліся фіналісты футбольнага Кубка Беларусі.
У 1/2 фінала гродзенскі "Нёман" у гасцях выйграў у "Мінска" (леташняга ўладальніка Кубка) — 3:1, з такім жа лікам салігорскі "Шахцёр" у Магілёве перайграў у дадатковы час "Дняпро" (пасля 2-х таймаў лік быў 1:1). Такім чынам, 3 траўня на поле новай "Барысаў-Арэны" ў фінале згуляюць "Нёман" і "Шахцёр".
Адзначым, што гродзенцы заваявалі права згуляць сёлета ў кваліфікацыі Лігі Еўропы, разам з медалістамі мінулага чэмпіянату Беларусі "Шахцёрам" і мінскім "Дынама".
Фота — ria.ru