На новай форме БАТЭ — беларускамоўныя надпісы і элемент вышыванкі. Фота
У аўторак, 7 сакавіка, на "Барысаў-Арэне" прэзентавалі гульнявую форму БАТЭ на сезон-2017. У якасці мадэляў выступілі Віталь Радзівонаў, Ігар Стасевіч і Дзяніс Шчарбіцкі.
Як інфармуе прэс-служба ФК БАТЭ, сёлета на форме барысаўчан будуць беларускамоўныя надпісы і элемент вышыванкі на лагатыпе.
Фота: fcbate.by