На нядзелю ў Беларусі аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі з-за туману
Туман у Беларусі / БЕЛТА
На нядзелю ў Беларусі аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі з-за туману, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца туман, слабы галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца.
У начны час тэмпература паветра складзе ад -6 да +1 градуса (на ўсходзе маразы яшчэ будуць трымацца — да -10), удзень — ад -2 да +4.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.