На падтрымку беларускай культуры ЕС вылучыць 5 мільёнаў еўра
Аліна Коўшык і Міхаэль Зіберт
Еўрасаюз вылучыць пяць мільёнаў еўра на падтрымку беларускай культуры. Пра гэта стала вядома 12 снежня падчас пасяджэння працоўнай групы па інфармацыі і медыя ў межах Кансультацыйнай групы "ЕС — Беларусь", паведамляе прэс-служба Аб'яднанага пераходнага кабінета.
Пры вылучэнне грошай заявіў дырэктар Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Міхаэль Зіберт.
"Мы будзем паведамляць, калі гэтыя грошы будуць даступныя і як іх можна будзе выкарыстаць. Мы вельмі ўдзячныя Еўрасаюзу за дапамогу і разуменне важнасці гэтай тэмы для ўсіх нас!" — каментуе гэтае паведамленне прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета Аліна Коўшык.
Падчас працы групы, па словах Коўшык, абмяркоўваліся стратэгічныя камунікацыі, падтрымка незалежных беларускіх медыя з боку ЕС, процідзеянне прапагандзе, а таксама шляхі папулярызацыі еўрапейскіх каштоўнасцей у беларускім грамадстве.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.