На панядзелак у Беларусі абяцаюць дажджы і навальніцы
Навальніца
Цёплае, але дажджлівае надвор'е будзе ў Беларусі ў панядзелак 10 чэрвеня. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, у сярэднім па краіне чакаецца +22...+26 градусаў. Цяплей за ўсё будзе ў паўднёвых рэгіёнах — да +28. Максімальная тэмпература градуса ў Мінску — +23.
Па большай частцы Беларусі ў панядзелак пройдуць дажджы і навальніцы, таму не забудзьцеся на свае парасоны.
Аналагічнае надвор'е, калі верыць сіноптыкам, захаваецца ў аўторак і сераду. А да канца тыдня стане яшчэ крыху цяплей.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.