На парадзе ў Баку Эрдагану паказалі пано з нумароў захопленых армянскіх машын
На вайсковым парадзе ў Баку прэзідэнту Турцыі Рэджэпу Таіпу Эрдагану паказалі пано з аўтамабільных нумароў захопленых армянскіх машын. Парад прысвечаны заканчэнню вайсковаму канфлікту ў Нагорным Карабаху. У ім удзельнічалі і турэцкія вайскоўцы.
На аўтамабілі з пано быў вялізны надпіс "Карабах — гэта Азербайджан!".
Вайсковы канфлікт паміж Азербайджанам і Нагорным Карабахам, які падтрымлівала Арменія, працягваўся паўтара месяцы. Азербайджанскія войскі занялі значную частку тэрыторыі рэспублікі. У выніку пры ўдзеле Расіі было падпісана пагадненне аб спыненні баявых дзеянняў. Азербайджан атрымаў частку тэрыторыі, у тым ліку і горад Шуша. У рэгіён былі ўведзены расійскія міратворцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.