На пасаду віцэ-спікера Палаты прадстаўнікоў вылучылі толькі аднаго кандыдата
13 кастрычніка ў Палаце прадстаўнікоў шостага выбіраюць намесніка старшыні. Як і падчас выбараў кіраўніка палаты, прапанаваная толькі адна кандыдатура. Гэта Баляслаў Пірштук, новаабраны дэпутат ад Рэчыцы.
Кандыдатуру Пірштука прапанаваў Уладзімір Андрэйчанка, абраны спікерам Палаты прадстаўнікоў два дні таму. Іншых прапановаў ад дэпутатаў не паступала.
У Палаце прадстаўнікоў пятага склікання функцыі намесніка старшыні выконваў Віктар Гумінскі.