На пажары пад Мінскам загінуў дачнік

На пажары пад Мінскам загінуў дачнік

На пажары пад Мінскам загінуў дачнік. Здарэнне адбылося ўдзень 31 сакавіка ў садовым таварыстве “Бадзёрасць-84” каля вёскі Сёмкава.

Гарэў дачны дом. Цела загінулага знайшлі выратавальнікі, якія прыбылі на тушэнне пажару. Прычыны ўзгарання высвятляюцца, паведамляе прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.

Усяго на тэрыторыі вобласці за мінулыя суткі адбылося 7 пажараў. З адметных інцыдэнтаў — узгаранне ў Любанскім сельскагаспадарчым ліцэі. Гарэла памяшканне лабаранцкай. Былі эвакуяваныя 40 чалавек, ніхто не пацярпеў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі