На перамовах у Мінску прапанавалі зняць эканамічную блакаду Данбаса
На перамовах у Мінску паспрабуюць дамовіцца пра тое, каб зняць эканамічную блакаду Данбаса. Праблемай яе лічаць і ўкраінская дэлегацыя, і баевікі так званых "ДНР" і "ЛНР". Пра гэта перадае Громадське са спасылкай на Дарку Аліфер, прэс-сакратара прадстаўніка Украіны ў Мінску Леаніда Кучмы.
Паводле яе, на перамовах у Мінску Кучма выказаў пазіцыю прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага: эканамічная блакада Данбаса з'яўляецца праблемай і павінна быць вырашаная. Разам з тым Кучма падкрэсліў, што праца мусіць весціся ў двухбаковым напрамку. Аліфер дадала, што рашэнні па гэтым пытанні пакуль не прынятыя.
Прадстаўнік АБСЕ на перамовах Трохбаковай кантактнай групы (ТКГ) Марцін Сайдзік паведаміў, што зняць эканамічную блакаду Данбаса прапанаваў Кучма, а прадстаўнікі так званых "ДНР" і "ЛНР" падтрымалі ідэю. Прапанову плануецца абмеркаваць на наступным пасяджэнні эканамічнай падгрупы ТКГ.