У Кіеве заявілі пра спробу прарыву фронту на Данбасе

У Кіеве заявілі пра спробу прарыву фронту на Данбасе

У Кіеве заявілі пра спробу прарыву фронту на Данбасе.  Раніцай 18 лютага падраздзяленні баевікоў з самаабвешчаных рэспублік нанеслі ўдар на стыку двух украінскіх брыгад. Яны выкарысталі буйнакаліберныя кулямёты, гранатамёты і мінамёты калібра 120 мм. Бой працягваўся некалькі гадзін. Адзін украінскі баец загінуў, чацвёра параненыя. Як паведамляе hromadske.ua, украінскае войска абараніла свае пазіцыі. Самабвешчаныя рэспублікі заявілі, што гэта на іх напалі, а яны абараняліся.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назваў атаку баевікоў спробай сарваць мірны працэс.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі