Стала вядома, пра што сёння дамовіліся ў Мінску ў справе Данбаса
Стала вядома, пра што 31 ліпеня дамовілася ў Мінску трохбаковая кантактная група па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісала прэс-сакратар прадстаўніка Украіны ў групе, былога ўкраінскага прэзідэнта Леаніда Кумчы Дарка Аліфер. З 1 жніўня мусіць пачацца размініраванне тэрыторыі каля маста ў Станіцы Луганскай. На пасяджэнні ў беларускай сталіцы ўкраінскі бок прадставіў прапановы па яго рамонце. Але яшчэ да гэтага мусіць адбыцца дэмантаж фартыфікацыйных збудаванняў.
Як вядома, у канцы чэрвеня менавіта ў раёне Станіцы Луганскай на Данбасе пад наглядам супрацоўнікаў АБСЕ адбылося развядзенне падраздзяленняў украінскай арміі і ўзброеных фармаванняў самаабвешчаных рэспублік.