Зяленскі звольніў Бяссмертнага з палітычнай падгрупы на перамовах у Мінску
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі вызваліў Рамана Бяссмертнага з пасады прадстаўніка Украіны ў палітычнай падгрупе Трохбаковай кантактнай групы (ТКГ) па сітуацыі на Данбасе. Пра гэта паведамляе "Громадське" са спасылкай на прэс-службу ўкраінскага прэзідэнта.
Дарэчы, прадстаўніком Украіны ў палітычнай падгрупе на перамовах у Мінску Бяссмертны быў прызначаны 9 ліпеня. У ТКГ ён пратрымаўся толькі месяц.
Раман Бяссмертны з лютага 2010 года па чэрвень 2011-га быў амбасадарам Украіны ў Беларусі. У 2015-м ён быў прызначаны прадстаўніком Украіны ў палітычнай падгрупе ТКГ і ўдзельнічаў у перамовах да красавіка 2016 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.