На першым паверсе мінскай Сувораўскай вучэльні адкрылі гастраном (фота)
Шыльда "Гастроном" з'явілася 12 красавіка на сцяне Сувораўскай вучэльні ў Мінску. Прадуктовую краму ў будынку на вуліцы Багдановіча "адкрылі" кінематаграфісты, якія здымаюць у беларускай сталіцы чарговую стужку пра падзеі сярэдзіны ХХ стагоддзя.
На сценах Сувораўскай вучэльні з'явіліся чырвоныя сцягі. На вуліцы Багдановіча ў гэты дзень можна было пабачыць шмат тэхнікі перадваеннага і ваеннага часу, а таксама людзей, апранутых па савецкай модзе 1930-х.
Фота: блог vadim-i-z, кам'юніці minsk_by.