На плошчы Перамогі ў Мінску пакладуць граніт з электрападагрэвам

На плошчы Перамогі ў Мінску пакладуць граніт з электрападагрэвам

У Мінску плануецца на цэлы год закрыць на капітальны рамонт адну з цэнтральных плошчаў — плошчу Перамогі. Праектаванне будзе весціся паралельна з будаўнічымі працамі, якія пачнуцца ў бліжэйшы час. Пра гэта са спасылкай на "Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама" паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны".

"Зараз завяршаецца падрыхтоўка прадпраектнай дакументацыі, на падставе якой будзе распрацоўвацца праект. Будзем мяняць стылабат [верхняя частка цокаля. — Еўрарадыё] манумента, рэканструяваць абеліск, рабіць электрападагрэў гранітнага пакрыцця памятнага месца. На днях пачнем выстаўляць на аб'екце агароджы і рыштаванні, і прыступаць да працаў", — удакладняюць на прадпрыемстве.

Завяршыць капрамонт плануецца да 9 траўня 2020 года — да 75-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

На плошчы Перамогі ў Мінску пакладуць граніт з электрападагрэвам
Плошча Перамогі 9 траўня 2019 года / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі