На прапанову Лукашэнкі “Карона” праводзіць эксперымент у Шклоўскім раёне
На прапанову Аляксандра Лукашэнкі ўладальнік сеткі “Карона”, старшыня савета дырэктароў ТАА “Тытунь-інвест” Павел Тапузідзіс праводзіць эксперымент у Шклоўскім раёне. У раённым цэнтры будуецца вялікі супермаркет, а ў аграгарадках з’явяцца 13 крамаў (іх будуюць ці рэканструююць старыя будынкі). Супермаркет у Шклове адкрыюць летам 2018 года. Пра гэта паведаміў Тапузідзіс па выніках сустрэчы з кіраўніком дзяржавы.
Як інфармуе БЕЛТА, мэта праекту па комплексным гандлёвым абслугоўванні вяскоўцаў — прадставіць ім тыя самыя паслугі, як і ў горадзе. Бізнесмен падкрэслівае, што задача не замяніць назву структуры, а вывесці абслугоўванне людзей на новы ўзровень, зрабіць большым асартымент тавараў. Пры гэтым гаворка ідзе не толькі пра гандаль, але і пра “сацыяльныя функцыі”, кажа Тапузідзіс.
Праект мусіў пачаць рэалізоўвацца яшчэ два гады таму, але з розных прычын адкладаўся. “Фінансаванне праекту ўжо цалкам забяспечана, і прасіць у дзяржавы грошай не давядзецца. І гэта будзе сацыяльны праект, але эканамічны”, — адзначаў Павел Тапузідзіс.
На сустрэчы з бізнесменам Лукашэнка гаварыў пра тое, што неабходна не замена Белкапсаюзаўскага гандлю, а канкурэнцыя, “каб мы бачылі рэальную карціну”. Ён прыгадаў абяцанне Тапузідзіса, што цэны ў сетцы абслугоўвання будуць ніжэйшыя, чым існуючыя. У выпадку, калі эксперымент у Шклоўскім раёне акажацца паспяховым, аналагічную схему можна будзе выкарыстаць па ўсёй Беларусі.