На прыпынку ў Магілёве знайшлі шалёную лісу

На прыпынку ў Магілёве знайшлі шалёную лісу

У Магілёве выявілі новы выпадак шаленства, перадае тэлерадыёкампанія "Магілёў". 

На Рабочым пасёлку каля прыпынку "Тралейбусны парк" там знайшлі лісу, хворую на шаленства. Паводле папярэдніх звестак, драпежніка збіла машына. Гэта адбылося 16 кастрычніка каля 20-й гадзіны. Зранку 17 кастрычніка лісу забралі супрацоўнікі МДКУ "Спецаўтапрадпрыемства". Абласная ветлабараторыя пацвердзіла шаленства.

Цяпер санітарна-эпідэміялагічная служба настойліва рэкамендуе ўсім, хто, магчыма, кантактаваў з лісой, звярнуцца па меддапамогу ў траўмапункты Цэнтральнай паліклінікі Магілёва і Магілёўскай абласной дзіцячай лякарні. Магчыма, гэтым людзям патрэбны экстраны курс вакцынацыі супраць шаленства.

Дарэчы, у Магілёве сёлета гэта ўжо другі зарэгістраваны выпадак шаленства. Першы раз хваробу выявілі ў хатняй коткі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі