На Радаўніцу ў Беларусі прагназуюць да +25 градусаў
У аўторак, 10 траўня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Уначы будзе пераважна без ападкаў, удзень месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, чакаюцца навальніцы. Зранку ў асобных раёнах прагназуецца слабы туман.
Па прагнозах сіноптыкаў, вецер чакаецца ўсходні — уначы слабы, удзень умераны, пры навальніцах парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе 6-12 градусаў цяпла, удзень прагназуецца +19...+25 градусаў.