На развітанне з Васілём Лявонавым прадстаўнікі ўраду не прыйшлі

У Шчомысліцкім сельскім доме культуры пад Мінскам адбылося развітанне з былым міністрам сельскай гаспадаркі Васілём Лявонавым.

Як паведамляе Радыё "Свабода", на пахаванне прыйшлі сваякі і былыя паплечнікі Лявонава, у прыватнасці экс-старшыня Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч, былы дырэктар Мінскага трактарнага завода Міхаіл Лявонаў, былы кіраўнік справамі прэзідэнта Беларусі Іван Ціцянкоў, былы прэм’ер-міністр Міхаіл Чыгір, палітыкі Уладзімір Някляеў, Анатоль Лябедзька, Аляксандр Фядута, кіраўнік Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук, прадстаўнік амерыканскай амбасады.

Ад дзяржаўных уладаў ніякіх афіцыйных асобаў не прысутнічае, але ёсць вянок ад Мінаблвыканкаму.

Пахавалі Васіля Лявонава на вясковых могілках у Строчыцах.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі