На рэспубліканскім суботніку беларусы сабралі 18 мільёнаў. Куды пойдуць гэтыя грошы?

Суботнік

Суботнік

18 красавіка ў Беларусі прайшоў рэспубліканскі суботнік. Паводле папярэдніх даных, на ім было сабрана 18 мільёнаў рублёў. У акцыі прынялі ўдзел больш за 2 мільёны чалавек па ўсёй краіне. Сродкі фарміруюцца з заробкаў удзельнікаў у гэты дзень і пералічваюцца праз мясцовыя органы ўлады.

Сабраныя грошы накіруюць на стварэнне экспазіцыі будаванага Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі.

Для параўнання, у папярэднія гады сумы выглядалі так: у 2025 годзе было сабрана каля 18,5 млн рублёў, у 2024-м — прыкладна 15,8 млн рублёў, у 2023-м — каля 14 млн рублёў, а ў 2022 годзе — каля 11,8 млн рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.