На сераду ў Беларусі абяцаюць туман і галалёдзіцу

На сераду ў Беларусі абяцаюць туман і галалёдзіцу

20 студзеня ў нашай краіне будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е. Пра гэта перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Месцамі чакаецца невялікі снег. У асобных раёнах сіноптыкі прагназуюць туман, шэрань. На дарогах месцамі захаваецца галалёдзіца. Вецер чакаецца паўднёва-заходні 3-8 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы будзе 10-16 градусаў марозу, пры праясненнях чакаецца -17...-20. Удзень сіноптыкі абяцаюць 3-9 градусаў ніжэй за нуль.

Метэаролагі кажуць, што з 22 студзеня чакаецца ўзмацненне маразоў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі