На Слуцкім камбінаце падчас выкіду аміяку быў заблакаваны аварыйны выхад
У цэху Слуцкага мясакамбіната, дзе ў мінулую суботу адбылася ўцечка аміяку быў заблакаваны аварыйны выхад. Рабілася гэта, каб прадухіліць крадзяжы мясной прадукцыі. Пра гэта ў інтэрв'ю БЕЛТА паведаміў супрацоўнік Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі Віктар Бароўскі. Як адзначыў выратавальнік, падчас аварыі персанал мог бы пакінуць памяшканне без стратаў, калі б не быў заблакаваны эвакуацыйны выхад. Адміністрацыя прадпрыемства, верагодна, пайшла на такі недапушчальны крок, каб запабегчы крадзяжам мясных паўфабрыкатаў.
Віктар Бароўскі дадаў, што выратавальнікі зладзяць праверку ўсіх прадпрыемстваў, на якіх выкарыстоўваецца аміяк.
Нагадаем, што 18 ліпеня з трубаправода халадзільнай камеры Слуцкага мясакамбіната выцекла каля 200 кг аміяку. Гранічна дапушчальная канцэнтрацыя гэтага рэчыва ў паветры была перавышаная ў некалькі соцень разоў. У выніку аварыі загінула работніца прадпрыемства. Пацярпелі яшчэ чатыры чалавекі, тры з іх знаходзяцца ў стабільна цяжкім стане, а адзін у стане сярэдняй цяжкасці. Паводле папярэдняй версіі, прычынай аварыі стала няякаснае зварное злучэнне трубаправода.