На Слуцкім мясакамбінаце адбыўся выкід аміяку (фота)

Адна з працаўніц прадпрыемства загінула на месцы, яшчэ чацвёра чалавек дастаўленыя ў бальніцу з хімічнымі апёкамі рознай ступені цяжкасці 18 ліпеня на слуцкім мясакамбінаце адбыўся выкід аміяку. Адна з супрацоўніц прадпрыемства загінула на месцы, яшчэ чацвёра дастаўленыя ў слуцкую бальніцу. Па інфармацыі слуцкай газеты “Кур’ер”, усе яны шпіталізаваныя з хімічнымі апёкамі рознай ступені цяжкасці.

Аміяк (NH3) выкарыстоўваецца на прадпрыемстве ў вытворчым працэсе. Выкід адбыўся з трубапровада ў “лядоўні”. Выбуху, мяркуючы па словах відавочцаў, не было. Адна з жанчын, якая знаходзілася на той момант недалёка месца надзвычайнага здарэння, кажа, што чула, як нешта пстрыкнула.

Паведамленне пра ўцечку аміяку паступіла на пульт Слуцкага райаддзела па надзвычайных сітуацыях у 13:13. Ліквідацыяй катастрофы займалася каля 50 ратавальнікаў. “Хмару” аміяку, што расцякалася над прадпрыемствам, тэрмінова блакавалі воднай “фіранкай”.

Кажуць, што калі б катастрофа адбылася ў будні дзень, ахвяраў было б нашмат больш. А ў суботу ў той час, калі адбыўся выкід аміяку, на тэрыторыі прадпрыемства знаходзілася каля 30 чалавек.











Фота: http://kurjer.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі