На смаленскім рынку знайшлі радыеактыўныя чарніцы з Оршы
На рынку ў Смаленску было канфіскавана каля 20 кг чарніцаў, паведамляць "Смоленские новости". Узровень радыяцыі ў ягадах перавысіў норму ў чатыры разы. Па сведчанні смаленскай санстанцыі, прадавец, які гандляваў на несанкцыянаваным рынку, спаслаўся на тое, што перакупіў лясныя ягады ў беларускага пастаўшчыка з Оршы.