На спрынце на этапе Кубка свету па біятлоне Ірына Крыўко была 20-й

На спрынце на этапе Кубка свету па біятлоне Ірына Крыўко была 20-й

У чэшскім Нове-Места на этапе Кубка свету па біятлоне сёння прайшоў жаночы спрынт. 

Першае месца заняла нарвежка Мартэ Олсбю-Ройзеланд, якая не зрабіла ніводнага промаху пры стральбе. Чатыры секунды ёй саступіла немка Лаура Дальмаер, на трэцім месцы апынулася Паўліна Фіялкова са Славакіі. 

Беларуска Ірына Крыўко заняла 20-е месца: яна зрабіла адзін промах і прайграла пераможцы адну хвіліну і адну секунду.

50-е месца заняла Ірына Кручынкіна, 63-е — Дзінара Алімбекава, 74-е — Ганна Сола.

У суботу па выніках спрынту пройдзе гонка пераследу. Беларусь у ёй прадставяць Ірына Крыўко і Ірына Кручынкіна. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі