На суботу сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі
![На суботу сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/nadvorje-2406.jpg.webp?itok=KxllIttM)
25 чэрвеня ў Беларусі захаваецца гарачае надвор'е. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Сіноптыкі прагназуюць невялікую воблачнасць, ападкаў не чакаецца.
Вецер будзе паўднёва-ўсходні ўначы 2-7 метраў за секунду, удзень — 6-11 метраў за секунду.
Уначы тэмпература паветра складзе +14...+20 градусаў, удзень прагназуецца 28-34 вышэй за нуль.
У Мінску ўначы прагназуецца 15-17 градусаў са знакам "плюс". Удзень паветра прагрэецца да +28...+30.
У сувязі з спякотай сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.